29/04/2013

Інвентар мястэчка Гарадной 1747 года

10 снежня 1746 г. Пінская эканомія, якая была на той момант у валоданні падляскай ваяводзіны Тэклі Сапежынай (народжанай Радзівіл, у першым шлюбе Вішнявецкай), паводле прывілею караля Аўгуста ІІІ дасталася ў пажыццёвае валоданне чашніка Вялікага княства Літоўскага Міхала Казіміра Агінскага (1730-1800), пазней славутага гетмана і кампазітара. У сувязі з перадачаю эканоміі ў 1747 годзе будаўнічы Пінскага павету Леанард Антоні Астраменцкі склаў інвентар уладанняў.
Сярод местаў і вёсак, якія належалі да дзяржаўных каралеўскіх уладанняў, у складзе Кігіраўскага войтаўства было падрабязна апісанае і места Гарадная (miasto Horodna). Пры гэтым было асобна адзначана, што павіннасці, якія мусіць выконваць войтаўства не тычацца Гарадной: «…taż włość exepto miasteczka Horodnej za Przywilejem najjasniejszych królów polskich wolnego…». Інвентар Гарадное складаецца з 4-х вялікіх частак, у якіх гаспадары маглі паўтарацца.

Найбольш важная – 1-я частка, у якой перапісаныя ўладальнікі валокаў і цяглавае жывёлы (коней і валоў). Валока (21,36 га) была ўведзеная “валочнаю памераю”, аграрнаю рэформаю сярэдзіны 16 ст., і праіснавала да страты дзяржаўнасці Літвы-Беларусі ў канцы 18 ст. Відавочна, што пад валокамі ў Гарадной меліся на ўвазе больш урадлівыя ворныя землі. Сярэдні гарадэнскі гаспадар з сваёю вялікаю сям’ёй валодаў 0,59 валокі (12,6 га). Прычым гэтая зямля магла быць у 2-3 розных месцах. Тут трэба ўлічыць, што да 77 гаспадароў былі прыпісаныя і крэўныя – дарослыя браты і сыны з сваімі сем’ямі. Фактычна адна такая гаспадарка карміла ў сярэднім 2 сям’і. Такім чынам у Гарадной у 1747 годзе жыло каля 150 сямей. Пра гэта сведчыць і колькасць заселеных пляцаў (двароў) у самім мястэчку – 160. Улічваючы, што сярэдні памер сям’і ў тагачасным ВКЛ складаў каля 7 асоб, то можна прыблізна вылічыць колькасць насельніцтва мястэчка – трохі болей за 1000 асоб. Усяго валок да Гарадной далучана 119, з іх 13 належалі войту Людвіку Даманскаму і царкве, 58 валок (49%)  пуставала. За права пажыццёвага і спадчыннага карыстання валокамі мяшчане плацілі чынш у памеры 5 злотых за 1 валоку. Чынш плаціўся у дзяржаўны скарб.

2-я частка інвентару – 220 пляцаў у самім мястэчку на 8 вуліцах, якія разыходзіліся ад квадратнага рынку радыяльна. Пуставала 60 пляцаў (27%). На Рынку знаходзілася старая царква (значыць, сучасная Траецкая пабудаваная пасля 1747 року) і 9 “свіронкаў”: “у сярэдзіне Рынку будынкаў (świronków) драніцамі крытых чатыры, на адным фасадзе на другім фасадзе таксама будынкі тры ззаду тых да вуліцы пустой Астроўскай, асобна стаяць будынкі два, насупраць тых будынкаў старая царква. Карчмы “wieżdnej” ані дому прыстойнага ў тым рынку і мястэчку няма ніводнай забудаванай”. Да нашага часу захаваліся толькі 2 назвы вуліц: Высацкая (па дарозе на мястэчка Высацк) і Карпіловіч (Карпілаўка – раён на ўскрайку Гарадной). Астатнія даволі цяжка цяпер лакалізаваць: Жаўкінская (дарога на вёску Жаўкінь), Гарадэнская, Красная (у сэнсе прыгожая! - цяпер Клімоўская), Ад возера, Падлеская ад Выпусту, Астроўская (назвы гавораць самі за сябе, толькі Астроўская – дарога на вёску Востраў (такое дарогі цяпер няма) ці на нейкі востраў у балоце?). Памеры вуліц: Высацкая – 28 ¾ пляцаў (з іх 1 пусты), Падлеская ад Выпусту – 18 (1 ¼), Карпіловіч – 14 ½ (4 ½), Ад возера – 15 ½ (3), Жаўкінская – 36 ½ (9 ½), Астроўская – 9 ½, Красная – 28 (15), Гарадэнская – 34 ¾ (18 ½). Кошт пляцаў – ад 10 да 13 грошаў чыншу.

3-я частка – агароды (5 грошай чыншу за 1 агарод, 1 злоты складаўся з 30 грошаў). Спачатку пералічаныя агароды ў самой Гарадной (38 шт.), агароды ад Язвін (55 шт.), ад Млына (34 шт.) і ў Расошках (23 шт.).  31 агарод з усіх 150 (21%) пуставаў.

4-я частка – засценкавыя маргі па розных месцах. Морг роўны 1/30 валокі альбо 0,71 га. Тут перапісаныя рознапамерныя кавалкі зямлі ў Луцэ і Лучыцах (5 грошаў чыншу за морг), у Жаўкінскім лесе, Дэргове, Хлевішчах, Берэзынах, Межыгор’і, Мачулішчах, Лютычах і інш. (4 грошы за морг). Усяго гарадэнцы валодалі 889 маргамі на засценках (землях, што пры валочнай памеры апынуліся за межамі-“сценкамі” валокаў). 149 маргоў (14%) пуставалі.
Плошча сенажацяў у інвентары не лічылася, чыншам не абкладалася: “сенажаці гэтага места Гарадной пры валочных і засценкавых грунтах, а таксама на розных месцах у Гарадэнскай пушчы, на астравах і балотах размешчаныя ва ўжыванні гарадэнскіх людзей.”

У інвентары мястэчка Гарадной 1747 року прыцягвае ўвагу вялікая колькасць запусцелай ворнай зямлі (49%), незаселеных пляцаў (27%), пустых агародаў (21%) і засценкаў (14%). Хоць прайшло амаль што 100 год пасля катастрофы снежня 1653, відаць, што гарадэнцы не здолелі яшчэ цалкам аднавіць сваё мястэчка. 

Пры канцы змяшчаю табліцу гарадэнскіх гаспадароў валок. Напісанне імён і прозвішчаў у інвентары, складзеным па-польску, максімальна набліжае да нас іх аўтэнтычнае гарадэнскае гучанне. Таму спатрэбілася толькі транслітэрацыя з лацінкі на кірыліцу.
Волокі
Прозвішчэ і ім’я господара
Род.
Тяглові
Волі
Коні
1
 1/4
Тутула Лесько сын Тымох
1


 2/4
Ярамовіч (Яроміч) Макар



2
 1/4
Літвінец Іван

1

3
 2/4
Літвінец Мікіта сын Дмітр



 1/4
Літвінец Мікіта сын Дмітр
1


4
 1/3
Шпудэйко Хведор сын Іван
1
2
1
3/4.1/12
Шпудэйко Хведор



5
 2/4
Кірыловіч Хвіло сын Іван
1


6
 1/3
Кісель Васько



 2/4
Кісель Васько сыны Дмітёр і Стэфан
2
2
1
7
 2/4
Ярамовіч (Яроміч) Тымох



 1/3
Ярамовіч (Яроміч) Тымох сын Павлюк брат Іван

2
1
8
 2/3
Кравчук Максым



9
 1/3
Мікша Панас



 2/4
Півінец Сэмен



 1/3
Півінец Сэмен сын Антон
1
1
1
10
 1/3
Ковалько Іван



 2/4
Ковалько Іван брат Олексэй
1


11
 2/4
Літвінец Мікіта



  1/4
Літвіновіч Дэніс



12
 1/4
Гаўрыльчык Улас на Залессі



 1/4
Гаўрыльчык Улас брат Іван
1
2
1
13
-
Каракошка Ёўхім 1/4 убогі без платы



14
 2/4
Шэлест Омелько



 1/4
Шэлест Омелько брат Есып
1
2

15
 1/4
Шэлест Гаўрыло



 1/4
Шэлест Гаўрыло

1

16
 1/4
Кропіва Дмітро



 1/3
Кропіва Дмітро сын Олексэй
1
1

17
 2/4
Боярын Стэпан



 1/4
Боярын Стэпан сын Макар
1
2

18
 1/4
Шпудэйко Павлюк сын Іван
1
1

19
 1/4
Вечорко Місько



 1/4
Вечорко Місько



20
 1/4
Вечорко Грыц



 2/4
Вечорко Грыц сын Павлюк
1
1

21
 2/4
Кісель Андрэй сын Стэпан
1


22
 2/4
Пікулік Павлюк



 1/4
Пікулік Павлюк сын Іван
1
2

23
1   
Полешко Панас сыны Павлюк Васько Стэпан
3
2
1
24
 2/4
Кісель Васько



 1/4
Кісель Васько

2

25
1/4 1/8
Шэлест Хвесько



 1/4
Шэлест Хвесько сын Хведор
1
1

26
1/4 1/8
Шэлест Васько



 1/4
Шэлест Васько



27
 1/3
Велесніцкі Васько



28
 2/4
Велесніцкі Ярмош



 1/3
Велесніцкі Ярмош брат Іван
1
1

29
 2/4
Козачко Сахно (Шахно)



 2/4
Козачко Сахно (Шахно) сын Іван брат Максым сын Максыма Павло
3
2
1
30
 3/4
Кісель Іван



 1/4
Кісель Іван сын Омелько
1
1

31
 2/4
Кісель Стэфан



 2/4
Кісель Стэфан сын Грыц брат Іван
2
2
1
32
 2/4
Босько (Босёвец) Іван



 1/4
Босько Іван сын Хведор
1
2

33
 1/3
Овсэмеровіч Якім



34
 1/4
Полешко Олексэй



 2/4
Полешко Олексэй сыны Андрэй Дэм’ян
2
1

35
 2/4
Ляшко Омелько



36
 1/4
Курышко Іван



 2/4
Курышко Іван сын Іван
1
1

37
 3/4
Ярамовіч (Яроміч) Макар сыны Улас Васько Іван
3
3
1
38
 1/4
Ґембіцкі Стэпан браты Іван Васько



 2/4
Ґембіцкі Стэпан сын Яков браты Іван Васько
3
2
1
1   
Ґембіцкі Стэпан з Ґембіцкімі Міськом Васьком Іваном Павлюком



39
 1/4
Ґембіцкі Васько



40
 1/4
Ґембіцкі Місько сын Савка
-


41
 2/4
Ґембіцкі Іван



 1/3
Ґембіцкі Іван



 2/4
Ґембіцкі Іван сыны Петрук Андрэй Іван
3
2

42
 1/3
Ґембіцкі Павлюк



 1/3
Мікша Артём сын Яков
1


43
 1/3
Вечорко Васько

2

44
 2/4
Курысько Пархом



 1/3
Курысько Пархом сын Прокоп
1


45
 1/3
Мікша Панас

1

46
 1/4
Вечорко Грыц



 1/4
Вечорко Грыц сын Міколай
1


47
 1/4
Вечорко Кондрат



 1/3
Вечорко Кондрат



 1/4
Вечорко Кондрат



48
 1/3
Гаўрыльчук Хведор сыны Хведор Андрэй Васько



 1/4
Гаўрыльчук Хведор



 1/4
Гаўрыльчук Хведор сыны Хведор Андрэй Васько
3


49
 1/3
Пешко Хома сыны Ярко Васько
2
2

50
 1/3
Вечорко Петрук



51
 1/4
Вероха Васько



 1/4
Вероха Васько



 1/4
Вероха Васько брат Хома
1
2

52
 2/4
Верох Іван



53
 1/4
Манойлік Мойсей сын Іван
1


54
1/4 1/8
Лапко Іван



55
 2/4
Доромэнчук Іван



56
 1/4
Гаўрыльчук Семен



 2/4
Гаўрыльчук Семен сыны Стэпан Тымох
2
2
1
57
 1/4
Кібетт Дэмко сын Іван
1


 1/4
Калілеуш Якім



58
 1/4
Пешко Андрэй сын Мартын
1
2
1
 2/4
Пешко Андрэй



59
 2/4
Пешко Яков



 1/4
Пешко Яков сын Дмітр
1
2
1
60
 3/4
Яцутын (Беловус) Дэмко сын Мікіта
1
1

 1/4
Яцутын (Беловус) Дэмко



61
 1/4
Боярын Іван



62
 2/4
Дзяковіч Іван сын Іван
1


63
 1/4
Ляшко Ярмола брат Піліп сын Піліпа Іван



 3/4
Ляшко Ярмола брат Піліп сын Піліпа Іван
2
2
1
64
 1/4
Зосімчук (Гмір) Стэпан



 1/4
Зосімчук Стэпан сыны Васько Іван
2
2
1
65
 1/3
Вероха Мартын сын Гаўрыло
1


66
 1/3
Вероха Грыц брат Петрук
1


67
 2/4
Купылец Стэпан сын Панас
1

1
68
 1/4
Шчуччык Васько

1

69
 1/4
Шчуччык Ілько

1

70
 2/4
Пешко Омелько прыймак Боярын
1
1

71
 1/4
Дзяк Омелько



 2/4
Дзяк Омелько браты Павлюк і Місько
2
1
1
72
 1/4
Верох Васько браты Андрэй і Грыц
2
1

 1/4
Верох Васько браты Андрэй і Грыц



73
 2/4
Якусік Якусь сын Роман
1
2

74
 1/4
Мікша Кірыло



75
 1/4
Пайко Сахно



76
 1/4
Пайко Парашка вдова



77
 2/4
Зосімчук Омелько



 1/4
Зосімчук Омелько

1



Доманські Людвік 2 валокі вольныя





2/4 на Дзяка до Цэркві вольныі





6 волок шэйновськіх з іх Доманські Людвік 2 волокі трымае





2 волокі на цэрков городэнську вольныі





3 волокі ґотардовськіі на послузы дворнуй до волі ясновельможного пана



Сума
48

70
68
17


Цалкам інвентар захоўваецца ў НГАБ (фонд 27, вопіс 6, справа 54).

Аўтар публікацыі: Валер Кісель

No comments:

Post a Comment