20/09/2013

Гарадная - погляд з 1936 года


Гэты тэкст напісаў у 1936 удзельнік краязнаўчага гуртка, вучань пінскай гімназіі. Хоць сам ён відавочна не гарадэнец, але адчуваецца, што багата размаўляў з гарадэнцамі пра мястэчка. З захапленнем апісваецца гісторыя, рамяство, колішняе мяшчанскае ўбранне гарадэнца. Адзначаюцца добрыя і дрэнныя рысы характару, перабольшваецца, магчыма, польскі патрыятызм жыхароў мястэчка. На пачатку і ў канцы рэфрэнам паведамляецца пра страту Гарадной гарадскога статусу ў 1927 годзе і адчуваецца яўнае з тае нагоды шкадаванне. Для мяне былі найбольш цікавыя сведчанні пра прывілеі з часоў каралевы Боны, дапамогу шляхецкім паўстанням 19 ст. Прапаную свой пераклад, польскі тэкст змешчаны пасля беларускага.

Гарадная
Размяшчэнне. Перадгісторыя. Татарскі шлях. Ласёвыя рогі. Жыхары. Дваццаць вякоў ганчарства. 

На паўднёвы ўсход ад Пінска ў адлегласці 45 км ляжыць малое мястэчка т. зв. паселішча Гарадная. Гарадная ляжыць у паўночнай частцы ўзвышша, якое выходзіць з Валыні. Узвышша тое з трох бакоў абкружанае балотам, званым «Морочным». З гэтае прычыны найбліжэйшыя вёскі аддаленыя ад Гарадной на 9 км. Колькі гадоў таму Гарадная мела свой магістрат і бурмістра, нядаўна ж была далучаная да гміны Столін. Назва Гарадная паходзіць ад рускага выразу «город», што азначае места. А больш праўдападобна належала б меркаваць, што Гарадная была местам ад даўніх часоў. Гарадную можна залічыць да паселішчаў дагістарычных, пра што сведчаць шматлікія крамянёвыя стругі, якія можна адшукаць у выдмах, выдзьмутых ветрам. Адшчэпы тыя маюць маюць выгляд стрэлак, ножыкаў, іголак і іншых, значыць мусіў тут жыць чалавек з каменнага веку. 3 км на паўночны ўсход было колісь гарадзішча з абарончым замкам. Называюць яго да сённяшняга дня замкавішча. На гэтай падставе можна зрабіць выснову, што быў тут некалі абарончы замак, з трох бакоў аточаны балотам, з чацвёртага ж боку меў роў і вал. Сляды таго вала да сёння бачныя. Месца гэтае называюць жыхары ўрочышчам «Городнэ́», праўдападобна Гарадная пачаткова ляжала ў гэтым самым месцы і назва яе гучала «Городнэ», аднак цягам часу Гарадная перанеслася ў сённяшняе месца і назва яе змянілася ў выніку змены канчатку э на а. Даўнейшае ж месца захавала сваю назву. У сярэднявеччы Гарадная была сталічным горадам рускіх князёў (Давыд-Гарадзецка-Гарадэнска-Мазырскіх), хоць гэта аднак толькі гіпотэза. Першыя гістарычныя дадзеныя пра Гарадную маем з часоў Свідрыгайлы (канец XIV і пачатак XV-га ст.). Гарадная была тады каралеўскім местам, у якім жыў каралеўскі стараста, які загадваў сваім гарадэнскім стараствам. Часта таксама на Гарадную нападалі татары. Татарскі шлях праходзіў ўздоўж Гарыні ад Дубровіцы праз Столін і Лахву на Літву, на што паказваюць шматлікія курганы. Каб забяспечыць сабе бакі, татары патраплялі цераз Тумень да Гарадной і тут часта мелі свой пастой. Паводле падання, месца, дзе сёння ёсць досыць вялікі стаў, мелі вытаптаць татарскія коні. Да сёння называюць жыхары Гарадной той стаў «Татарське Стуйло».
Пералом у гісторыі Гарадной становіць наданне месту прывілеяў каралеваю Бонай. У той самы час  атрымала Гарадная ад Боны герб «Ласёвыя рогі», таму што ў лясах, якія абкружалі гэтае мястэчка, знаходзілася багата ласёў.
З кнігі Ф. Антонія Асэндоўскага "Палессе"
Падчас казацкага паўстання Гарадная стала на бок Хмяльніцкага, аднак ніякае ролі ў бунце не адыграла і на вестку пра паход Ярэмы Вішнявецкага захавала нейтральнасць. Пасля прыняцця царкоўнай уніі ўсходнімі землямі даўняе Рэчы Паспалітае Гарадная таксама далучылася да яе. Аднак па другім раздзеле, калі патрапіла пад расейскую анэксію, была змушаная да прыняцця праваслаўя. У польскіх паўстаннях Гарадная брала жвавы ўдзел, можа менш чынны ў войску, аднак у пастаўках харчоў, грошай і ў шпігунстве на карысць паўстанцаў. Гэты факт сведчыць пра тое, што патрыятычнае пачуццё з гледзішча Польшчы было даволі моцнае. Падчас сусветнае вайны Гарадная ніяк не пацярпела.
Насельніцтва Гарадной паводле веравызнання можна падзяліць на праваслаўнае і майсеевай веры. У працэнтах гэты падзел выяўляецца такім чынам: каля 85% праваслаўнага насельніцтва і каля 15% жыдоў. Акульны лік насельнікаў складае звыш 4,000. Жыхары Гарадной – народ вельмі спакойны і вельмі сумленны. Маюць свае старыя традыцыі і мяшчанскі гонар, якога не дазваляюць абражаць. Усё паселішча складаецца з колькінаццаці прозвішчаў, а менавіта: Кісель, Шпудэйка, Вячорка, Вяроха, Шэлест, Ляшко, Гембіцкі. Кансерватызм такі вялікі, што сучасныя ўстановы, такія як касы, таварыствы, кааператывы, натыкаюцца на нежаданне і пасіўны супраціў. Паволі моладзь пад уплывам асветы ў школе плыве па цячэнні, хутка эмансіпуецца і ёсць перспектывы, што паселішча грунтоўна зменіцца (праект ганчарскага кааператыва, спажывецкага, камісійнае крамы). Асвета падвышаецца дзякуючы добра арганізаванай 5-класнай школе, якая праз два гады будзе сямікласнаю.
Гандаль ва ўсіх галінах ахоплены жыдамі. Крамаў маецца 18 – усіх відаў. Жыхары Гарадной займаюцца ганчарствам спрадвеку. Рускія і літоўскія князі былі пахаваныя ў гліняных урнах гарадэнскага вырабу. Знайшлі не так даўно горан, які, паводле слоў інжынера-кераміста, быў пабудаваны 2000 гадоў таму.
З нагоды вышэйсказанага належыць меркаваць, што інфармацыя ў Правадніку па Палессі др. Марчака на стар. 97 памылковая, бо гучыць так: «Значная частка насельніцтва займаецца ад XVII ст. ганчарствам». Майстэрства ганчарства пераходзіць ад бацькі да сына. Цікавымі з’яўляюцца стылявыя формы ганчарных вырабаў, можна знайсці вырабы, якія прыпамінаюць грэцкія вазы. Гэтыя формы – рэшткі даўніх старажытных формаў, якія пратрымаліся да сённяшняга дня.
Гліну на гаршкі «городэнцы» здабываюць на захад ад мястэчка. Там цягнуцца поклады белае гліны (каалін). Здабываючы багата гадоў гліну, гаршчаі стварылі шмат падземных калідораў, даволі доўгіх, вышынёю каля 1 м. Ад галоўнага калідора разыходзяцца бакавыя. У падземных тых «гліняных шахтах» няма ніякіх апор, бо шчыльнасьць гліны сама іх трымае. Па здабычы гліны распачынаецца ганчарская праца. Кожны гаршчай валодае прмітыўнаю прыладаю для раблення гаршкоў, званую «станок». Складаецца ён з двух кругоў: з большага для разгону і з меншага, на якім робіцца горшчык. Ад разгоннага круга па вертыкалі ўзвышаецца жалезны шпень, на канцы якога замацаваны другі меншы круг. Нагою круціцца ніжні круг і надаецца яму даволі хуткі рух, а паколькі верхні круг злучаны з ніжнім жалезным шпянём, то круціцца і ён. Ганчар кідае на верхні круг кавалак гліны, рукою прыціскае яго і робіць гаршчок, не карыстаючыся пры гэтым ніякімі прыладамі. Калі гаршчок ужо гатовы, то здымае яго з «станка» і ставіць на лаве. Выраб такога гаршка не займае яму больш за 5 хвілін часу. Адзначым пры гэтым, што не кожны «городэнэц» здатны рабіць гаршкі.
Праз колькі дзён стаяння на лаве, калі гаршчок ужо высахне на столькі, што не губляе сваёй формы пры дакрананні рукою, абпальваецца зроблены гліняны посуд у горне. Гэты горан выглядае больш-менш такім чынам: пад чараном ёсць печка, над ёй жа ўзвышаецца нешта ў выглядзе глінянага скляпення. На чарон ставяцца гаршкі, а пад чараном распальваецца моцны агонь. Абпальванне доўжыцца 2–3 дні. Відавочна пры абпале частка гаршкоў трэскае, аднак рэшта, вынятая з горна, прыдатная ўжо для карыстання.
Гатовыя гаршкі наладоўвае «городэнэц» на высокія драбінаватыя хуры і выпраўляецца з сваімі гаршкамі ў далёкія ваколіцы, едучы ад вёскі да вёскі. Забіраецца ён неаднойчы ажно пад Беласток, Ліду, Берасце, Сокаль, Броды. Праз колькі тыдняў вяртаецца гаршчай з хураю, наладаванаю збожжам, часам прывязе таксама колькінаццаць злотых.
Гандаль гарадэнскімі гаршкамі ў Пінску. Фота Генрыка Паддэмбскага
Ганчарства – галоўная крыніца ўтрымання жыхароў Гарадной, бо неўрадлівая, пяшчаная глеба не магла б іх забяспечыць, да чаго дадаецца таксама нястача лугоў. Цяпер пасля правядзення камасацыі, земляробчая культура і ўраджайнасць глебы павялічылася, дзякуючы ўжыванню лубіну, як зялёнага ўгнаення і сырадэлі, як кармавой расліны. Няўдобіцы, якія былі ў індывідуальнай уласнасці, сталіся ў значнай ступені засаджаныя лесам.
Гарадэнцы зразумелі пад уплывам вечаровых курсаў і земляробчага інструктара, што ўраджай можна мець багацейшы, калі пасяўное зерне будзе лепшае. Атрыманае жыта за працы пры рамонце дарог у пераважнай частцы ўжывалі на сяўбу. І як выявілася, сёлетні ўраджай быў удвая лепшы ад леташняга.
У Гарадной быў дагэтуль свайго роду мяшчанскі строй, які значна адрозніваўся ад вясковага строя, напрыклад пакрыццём галавы. Яшчэ колькінаццаць гадоў таму мужчыны насілі шапкі, якія нагадвалі выглядам мітру рымска-каталіцкага біскупа, з выкладзенымі берагамі. Кабеты пакрывалі галовы пэўнага роду турбанамі, гэтак званымі «наміткамі», упрыгожанымі характэрнай вышыўкаю. Сёння гэта ўсё загінула і адзенне «городэнца» не адрозніваецца ад адзення астатніх палешукоў.
Да 1927 года Гарадная была мястэчкам, мела свой магістрат і бурмістра. Па рэарганізацыі адміністрацыі Гарадная далучаная як вясковая грамада да Столінскай гміны, а гарадскія правы скасаваныя. Гарадная збольшага апусцілася да шэрагу звычайных палескіх вёсак і толькі яе традыцыя паказвае на даўняе хараство.

Ежы Клюг, вучань 7 кл. дзяржаўнае гімназіі імя Пілсудскага ў Пінску
Пераклад Валера Кісяля, далей падаецца арыгінальны польскі тэкст.
Horodno
Położenie. Prehistorja. Szlak tatarski. Łosie rogi. Mieszkańcy. Dwadzieścia wieków garncarstwa.

Na południowy-wschód od Pińska w odległości 45 km leży małe miasteczko t. zw. osada Horodno. Horodno leży w północnej części wzniesienia, wychodzącego z Wołynia. Wzniesienie to jest z trzech stron otoczone bagnem, zwanem «Morocznem». Wobec tego najbliższe wsie są oddalone od Horodna o 9 km. Kilka lat temu Horodno miało swój magistrat oraz burmistrza, obecnie zaś zostało wcielone do gm. Stolin. Nazwa Horodna pochodzi od rosyjskiego wyrazu «horod», co znaczy miasto. A więc prawdopodobnie należało by przypuszczać, że Horodno oddawna było miastem. Horodno można zaliczyć do osad prehistorycznych, o czem świadczą liczne wióry krzemienne, które można znaleźć w wydmach, wywianych wiatrem. Okrzeski te mają kształty strzałek, nożyków, iglic i innych, przeto musiał tu mieszkać człowiek z okresu kamiennego. 3 km na północny-wschód było niegdyś grodziszcze z zamkiem obronnym. Nazywają je do dnia dzisiejszego zamkowiszcze. Na tej podstawie można wnioskować, że był tu niegdyś zamek obronny, z trzech stron otoczony bagnem, z czwartej zaś strony miał fosę i wał. Ślady tego wału są do dziś widoczne. Miejsce to nazywają mieszkańcy uroczyskiem, «Horodnie», prawdopodobnie Horodno początkowo leżało w tem właśnie miejscu i nazwa jego brzmiała «Horodnie», dopiero z biegiem czasu Horodno przeniosło się w dzisiejsze miejsce i nazwa jego zmieniła się skutkiem zmiany końcówki ie na o. Dawniejsze zaś miejsce zatrzymało swą nazwę. W średniowieczu Horodno było miastem stołecznem książąt ruskich (Dawid-Gródecko-Horodeńsko-Mozyrskich), jest to jednak tylko hipoteza. Pierwsze historyczne dane o Horodnie mamy z czasów Świdrygiełły (koniec XIV i początek XV-go wieku). Horodno było wówczas miastem królewskiem, zamieszkanem przez starostę królewskiego, który zarządzał swem starostwem horodeńskiem. Często też Horodno było napadane przez Tatarów. Szlak tatarski prowadził nad Horyniem od Dąbrowicy przez Stolin i Łachwę na Litwę, na co wskazują liczne kurhany. Aby zabezpieczyć sobie boki, Tatarzy dostawali się przez Tumień do Horodna i tutaj mieli często swoje leże. Według podania, miejsce, gdzie dzisiaj jest dość duży staw, miały wydeptać tatarskie konie. Do dzisiaj nazywają mieszkańcy Horodna staw ten «Tatarskie Stójło».
Przełom w historji Horodna stanowi nadanie miastu przywilejów przez królowę Bonę. W tym też czasie otrzymało Horodno od Bony herb «Łosie rogi», ponieważ w lasach, otaczających to miasteczko, znajdowało się dużo łosi. W czasie rebelji kozackiej Horodno stanęło po stronie Chmielnickiego, żadnej jednak roli w buncie nie odegrało i na wieść o pochodzie Jeremiego Wiśniowieckiego zachowało neutralność. Po przyjęciu unji kościelnej przez kresy wschodnie dawnej Rzeczypospolitej, Horodno także przystąpiło do niej. Po drugim jednak rozbiorze, gdy dostało się pod zabór rosyjski, zostało zmuszone do przyjęcia prawosławia. W powstaniach polskich Horodno brało żywy udział, może mniej czynny w wojsku, jednak w dostawach żywności, pięniędzy oraz w szpiegostwie na rzecz powstańców. Fakt ten świadczy o tem, że uczucie patrjotyczne względem Polski było dość silne. Podczas wojny światowej Horodno nic nie ucierpiało.
Ludność Horodna pod względem wyznaniowym można podzielić na prawosławną i wyznania mojżeszowego. Procentowo podział ten przedstawia się w ten sposób: jest około 85% ludności prawosławnej i około 15% Żydów. Ogólna liczba mieszkańców wynosi przeszło 4,000. Mieszkańcy Horodna są ludem bardzo spokojnym i bardzo uczciwym. Mają swoje stare tradycje i honor mieszczański, którego nie pozwalają obrażać. Cała osada składa się z kilkunastu nazwisk, a mianowicie: Kisiel, Szpudejko, Wieczorko, Wierocha, Szelest, Laszko, Gębicki. Konserwatyzm jest tak wielki, że nowoczesne urządzenia, jak kasy, stowarzyszenia, spółdzielnie, napotykają na niechęć i bierny opór. Powoli młodzież pod wpływem oświaty w szkole idzie z prądem, emancypuje się bardzo i są widoki, że osada zmieni się gruntownie (projekt spółdzielni garncarskiej, spożywczej, sklepu komisowego). Oświata podnosi się dzięki dobrze zorganizowanej szkole 5-cio klasowej, która za dwa lata będzie siedmioklasową.
Handel we wszystkich dziedzinach objęty jest przez Żydów. Sklepów jest 18 — wszystkich branż. Mieszkańcy Horodna trudnią się garncarstwem od wieków. Książęta ruscy i litewscy byli chowani w urnach glinianych, wyrobu horodeńskiego. Znaleziono nie tak dawno piec garncarski, który, według orzeczenia inżyniera-ceramika, był zbudowany 2000 lat temu.
Wobec powyższego należy przypuścić, że informacja w Przewodniku po Polesiu dr. Marczaka na str. 97 jest błędna, brzmi bowiem tak: «Znaczna część ludności zajmuje się od XVII w. garncarstwem». Kunszt garncarstwa przechodzi z ojca na syna. Ciekawe są formy stylowe wyrobów garncarskich, można znaleźć wyroby, przypominające wazy greckie. Formy te są pozostałością dawnych form prastarych, które się utrzymały do dnia dzisiejszego.
Glinę na garnki wydobywają «horodeńcy» na zachód od miasteczka. Ciągną się tam pokłady białej gliny (kaolin). Wydobywając od wielu lat glinę, garncarze stworzyli wiele korytarzy podziemnych, dość długich, o wysokości około 1 m. Od głównego korytarza rozchodzą się boczne. W podziemnych tych «szybach glinianych» niema żadnych filarów, gdyż spoistość gliny sama je utrzymuje. Po wydobyciu gliny rozpoczyna się praca garncarska. Każdy garncarz posiada prymitywny przyrząd do robienia garnków, zwany «stanok». Składa się on z dwóch kół: z większego rozpędowego i z mniejszego, na którem robi się garnek. Od koła rozpędowego wznosi się pionowo pręt żelazny, na końcu którego umocowane jest drugie mniejsze koło. Nogą obraca się dolne koło i nadaje mu dość szybki ruch wirowy, a ponieważ górne koło połączone jest z dolnem prętem żelaznym, przeto i ono obraca się ruchem wirowym. Garncarz rzuca na górne koło kawałek gliny, ręką ugniata go i robi garnek, nie posługując się przytem prawie żadnemi przyrządami. Gdy garnek jest już gotów, zdejmuje go ze «stanka» i stawia na ławie. Zrobienie takiego garnka nie zajmuje mu więcej nad 5 minut czasu. Nadmieniam przytem, że nie każdy «horodeniec» potrafi robić garnki.
Po kilkudniowem staniu na ławie, gdy garnek już wyschnie na tyle, że nie traci swej formy przy dotknięciu ręką, wypala się zrobione naczynia gliniane w piecu garncarskim. Piec ten wygląda mniej więcej w ten sposób: pod spodem jest palenisko, zaś nad niem wznosi się coś w rodzaju sklepienia glinianego. Do pieca stawia się garnki, a pod spodem rozpala silny ogień. Wypałanie trwa od 2—3 dni. Oczywiście przy wypalaniu część garnków pęka, reszta jednak, wyjęta z pieca, nadaje się już do użytku.
Gotowe garnki ładuje «horodeniec» do wysokiej drabiniastej fury i udaje się ze swemi garnkami w dalekie okolice, jadąc od wsi do wsi. Zapuszcza się on nieraz aż pod Białystok, Lidę, Brześć n/B, Sokal, Brody. Po kilku tygodniach wraca garncarz z wyładowaną zbożem furą, czasem przywiezie też kilkanaście zł.
Garncarstwo jest głownem źródłem utrzymania mieszkańców Horodna, gdyż nieurodzajna, piaszczysta gleba nie mogłaby ich utrzymać, do czego przyczynia się również brak łąk. Obecnie po przeprowadzeniu komasacji, kultura rolna i wydajność gleby zwiększa się, dzięki stosowaniu łubinu, jako nawozu zielonego i seradeli, jako rośliny pastewnej. Nieużytki, stanowiące właśność indywidualną, zostały w znacznej mierze zalesione.
Horodeńcy zrozumieli pod wpływem kursów wieczorowych oraz instruktora rolnego, że plon można mieć obfitszy, jeżeli ziarno siewne będzie lepsze. Otrzymywane żyto za pracę przy naprawie dróg, w przeważnej części zużywali na zasiew. I jak się okazało, plon tegoroczny był dwa razy lepszy od zeszłorocznego.
W Horodnie był przedtem swego rodzaju strój mieszczański, znacznie różniący się od stroju wiejskiego, zwłaszcza nakryciem głowy. Jeszcze kilkanaście lat temu nosili mężczyni czapki, przypominające wyglądem mitrę biskupa rzymsko-katolickiego, z wyłożonemi brzegami. Kobiety okrywały głowy pewnego rodzaju zawojami, t. zw. «namitkami», ozdobionemi charakterystycznemi wyszyciami. Dzisiaj to wszystko zaginęło i ubiór «horodeńca» nie odróżnia się od ubioru reszty Poieszuków.
Do roku 1927 było Horodno miasteczkiem, miało swój magistrat oraz burmistrza. Po reorganizacji administracji włączono Horodno, jako gromadę wiejską do gminy stolińskiej, a prawa miejskie skasowano. Horodno spadło więc do rzędu zwykłych wsi poleskich i tylko tradycja jego wskazuje na dawną świetność.

Jerzy Klug, ucz. 7 kl.

Według wydania: „Polesie pod znakiem nastawki i dykty“. Pińsk, 1936. S. 34–40.

No comments:

Post a Comment